Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.06.2023

В преддверии профессионального праздника мелмораторы района принимали поздравления

З нагоды Дня меліяратара, які ў Беларусі адзначаецца ў першую нядзелю чэрвеня, у шматфукцыянальным комплексе адбылася ўрачыстасць. Звыш 25-ці работнікаў Астравецкага ПМС у гэты дзень падымаліся на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі. Павіншаваць работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм на свята завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Умрыхіна і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула. – З прафесійным святам віншую ўвесь ваш калектыў, які адраджае нашу зямлю-карміцельку. Вы паспяхова спраўляецеся з пастаўленымі задачамі і больш таго – дапамагаеце суседзям. Жадаю вам поспехаў, энергіі, дабрабыту і плёну. Са святам! –  адзначыла Ірына Тальчук і ўручыла дырэктару Астравецкага ПМС Вадзіму Вянгроўскаму Прывітальны адрас. Падзячнае пісьмо і Ганаровую грамату Астравецкага райвыканкама атрымалі вадзіцель Генадзь Якель і электрагазазваршчык Андрэй Пазлевіч. Дырэктара Вадзіма Вянгроўскага, вадзіцеля Анатоля Яскулоўскага і машыніста экскаватара Генадзя Каспяровіча адзначылі Ганаровымі граматамі і Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў. Вадзіцель Віктар Мілешка, машыніст бульдозера Лявон Ражко, старшы майстар будаўніча-мантажных работ Валерый Раждзествін, вадзіцель Віктар Хацілоўскі і падсобны рабочы Валянцін Лабуць прымалі віншаванні, кветкі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Граматы дзяржаўнага аб’яднання “Белводгас”, унітарнага прадпрыемства “Гроднамеліяводгас” і Астравецкага ПМС атрымалі намеснік дырэктара – галоўны інжынер Рыгор Багатка, майстры будаўніча-мантажных работ Ірына Садоўская, Аляксандр Рацэвіч і Паліна Бурбуль, машыністы экскаватара Валерый Кацінель і Алег Мельнічук, машыніст бульдозера Віталь Вянгроўскі, бухгалтар 1 катэгорыі Валянціна Шэміс, кладаўшчык Галіна Варабей, трактарыст Віктар Мізей, трактарыст Валерый Каспяровіч, тэхнік па ўліку меліярацыйных сістэм Ала Закрэўская і начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Надзея Ненартовіч. Уладальніцамі пуцёвак у санаторый “Нарачанка” сталі галоўны бугалтар Людміла Мароз, эканаміст 1 катэгорыі Нэля Сідарук і старшы інспектар па кадрах Людміла Хацілоўская. На ўрачыстасці падвялі вынікі конкурсу малюнкаў, прысвечанага Дню меліяратара. Камісія адзначыла работы ўсіх удзельнікаў: Юліаны Савіцкай (5 гадоў), Елізаветы Мілэйшы (8 галоў), Яны Мінкевіч (10 гадоў), Елізаветы Таразевіч (12 гадоў) і Дар’і Ненартовіч (14 гадоў). Музычныя падарункі ад лепшых артыстаў раёна сталі прыемных дапаўненнем свята. Островецкая правда