Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.08.2020

Ход жатвы комментирует заведующий сектором растениеводства райсельхозпрода Михаил Шлыкович

Жніво правярае на вытрымку не толькі камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных комплексаў, але і спецыялістаў раслінаводчай галіны. Пракаменціраваць ход уборачнай кампаніі, акрэсліць яе здабыткі і пытанні мы папрасілі загадчыка сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіла Шлыковіча. – Хоць кажуць, што куранят па восені лічаць, тым не менш, экватар уборкі мы ўжо прайшлі – можна рабіць пэўныя высновы. Калі параўноваць сёлетняе жніво з леташнім, калі спёка нават не дала коласу наліцца, то… – Дзякаваць богу, будзем з хлебам: у параўнанні з мінулым годам сёлета збожжа дае на круг на 12 цэнтнераў больш. Хоць трэба канстатаваць, што па тэмпах уборкі мы ідзём з адставаннем ад 2019-га працэнтаў на 20. Пры аптымальных умовах за дзень у раёне ў сярэднім абмалочваецца каля 800 гектараў, ці 5% плошчаў. Зазіраць наперад не хочацца. Рабіць прагнозы, асабліва ў раслінаводстве, няўдзячная спра­ва – да канца жніва можа многае змяніцца. Думаю, нама­лоцім пад 66 тысяч тон збожжа ў бункернай вазе. Да параўнання: летась было 43 тысячы тон. Да пачатку ўборкі мелі пэўныя праблемы з рамонтам тэхнікі, але пытанні вырашыліся – і камбайны своечасова выйшлі ў поле. Крыху напружаная сітуацыя з палівам назіраецца ў КСУП «Варняны» і «Міхалішкі»: дызель патрэбен для камбайнаў, для занятых на адвозцы збожжа аўтамабіляў і для некаторых збожжасушылак. Збожжавы клін сёлета складае 17 134 гектары, з якіх амаль 9,5 тысячы – азімыя: 1 083 гектары жыта, 3 120 пшаніцы і 5 171 трыцікале. Пазней будзем убіраць грэчку – 210 гектараў, і кукурузу на зерне – 617. – Якая са збожжавых культур сёлета найбольш урадзіла? І як з году ў год мяняецца пераразмеркаванне плошчаў – у залежнасці ад ураджайнасці ці эканамічнай мэтазгоднасці? – Па ўраджайнасці збожжа, яно цяпер сыплецца за 40 цэнтнераў з гектара, мы займаем 11 пазіцыю з 17-ці ў вобласці. Лічыцца, што азімыя больш ураджайныя, хоць сёлета нядрэнна ўрадзілі і яравыя. У гэтым годзе найлепш сыплецца азімае жыта – пад 52 цэнтнера з гектара. Яравы ячмень на круг дае крыху больш за 39 цэнтнераў, азімая і яравая пшаніцы – 42,4 і 30, азімы трыцікале – пад 38, авёс і зернебабовыя – каля 35. Многае залежыць ад тэхналогіі вырошчвання: не толькі пасеяць у аптымальны час, але потым падкарміць пасевы і дагледзіць іх – гэта асноў­нае правіла ў раслі­наводстве. У гэтым накірунку хачу адзначыць КСУП «Гудагай», дзе сярэдняя ўраджайнасць збож­жавых складае 50,6 цэнтнера з гектара пры сярэднераённых 40,3. – Вялікія намалоты – грунтоўная нагрузка на зернесушыльныя комплексы. Ці па сілах наяўным сушылкам высокая ўраджайнасць? – Напачатку масавай уборкі былі некаторыя праблемы ў зернесушыльнай гаспадарцы КСУП «Варняны». Пасля рамонту зернесушылкі стала хапаць аб’ёмаў для дапрацоўкі збожжа. Лічу, што магутнасцей ком­п­лексаў хапае. Памятаю гады, калі валавы збор збожжа на Астравеччыне быў пад 90 тысяч тон – і нічога, спраўляліся. Тым больш што з кожным днём зерне скідвае вільготнасць на 2-3%. Пры спякотным надвор’і яго, лічы, не трэба дасушваць: дастаткова раз прагнаць, каб адбіць раслінны друз. Пасля дажджу, напрыклад, вільготнасць збожжа складае 21%, а калі суха і сонечна – каля 16%. – Як выконваецца дзяржзаказ? Ці хопіць фуражу на патрэбы жывёлагадоўлі? – Дзяржзаказ па раёне складае 6 810 тон: 3 800 пшаніцы, 850 жыта, 200 ячменю, 660 аўсу, 200 грэчкі і 1 100 піваваранага ячменю – яго мы выканалі на 66%. Па папярэдніх разліках фуражу павінна хапіць. – Кажуць, камбайн з поля – плуг у баразну. З гэтым у нас як? – Ва ўсіх гаспадарках раёна заворваюць глебу пад сяўбу рапсу. Праўда, аб’ёмы работ у разрэзе гаспадарак выглядаюць па-рознаму – ад 20 да 73% ад плана. Добрыя тэмпы дэманструюць КСУП «Гудагай», «Гервяты» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Пад крыжакветкавы сёлета адвядзём 2 900 гектараў. Таксама плануем пасеяць 795 гектараў свірэпіцы на зялёны корм. – Міхаіл Мечыслававіч, чым для вас асаблівае сёлетняе жніво? – Для мяне гэтая ўборачная кампанія юбілейная – 30-я. Радуе, што сёлета павінны сабраць нядрэнны ўраджай. Галоўнае – убраць яго своечасова і без страт і падрыхтаваць глебу пад будучы ўраджай. – Дзякуй за гутарку! Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Администратор сайта