Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
13.11.2020

Защитные костюмы для медиков шьют в Островце

Астравецкія швачкі забяспечваюць ахоўнымі касцюмамі медыкаў, якія працуюць з хворымі на каронавірусную інфекцыю COVID-19. Майстрыхі швейнага цэху УПКБА выконваюць заказы на пашыў аднаразовых халатаў, камбінезонаў і бахілаў для работнікаў цэнт­ральнай раённай клінічнай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Тканіну, спанбонд, які лепш за ўсё засцерагае ад  «нападзення» інфекцыі , астравецкія швачкі закупляюць у сталіцы. Праўда, матэрыял апошнім часам усё часцей даводзіцца чакаць: пастаўкі ідуць з суседняй Расіі, дзе ён таксама разлятаецца як гарачыя піражкі. Да «каронавіруснага» спецадзення, акрамя якасці тканіны, ёсць і іншыя патрабаванні. Так, халаты абавязкова павінны быць з захінам  і пэўнай даўжыні, камбінезоны – максімальна закрытыя, з капюшонам, на ліпучцы або маланцы.  У сярэднім у месяц Дом быту пастаўляе для патрэб санстанцыі каля 200 камбінезонаў. Для бальніцы ў бліжэйшы час плануецца выпускаць да 2 000 халатаў і 2 500–3 000 камбінезонаў – так што ў апошнія месяцы 2020-га працаваць ва ўзмоцненым рэжыме будуць не толькі медыкі, але і швачкі. Аднак яны не скардзяцца і ўпэўнены, што справяцца – змаглі ж не перарваць пастаўкі нават калі з семярых за машынкай засталася толькі адна: астатнія, так здарылася,  у адзін час захварэлі . ДАРЭЧЫ Шыюць у Доме быту і шматразовыя маскі – для продажу ў сваіх гандлёвых сетках і для арганізацый раёна.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст:  Ольга Хотянович Фото:  Ольга Хотянович