Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26.10.2020

Женщины Островетчины посадили аллею на проспекте Энергетиков

Па ініцыятыве раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» у межах акцыі «За Беларусь»  актывісткі гэтага грамадскага аб’яднання заклалі ў Астраўцы на праспекце Энергетыкаў бярозавую алею. – У нашай краіне акцыя распачалася ў Дзень маці. Кожны раён далучыўся ці яшчэ далучыцца да гэтай добрай справы,  – расказала лідар жаночага руху на Астравеччыне Наталля Баніцэвіч.  – Жанчыны нашага краю – за мірнае спакойнае жыццё ў Беларусі і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, таму сёння, 26 кастрычніка, мы высадзілі 26 бярозак – мне здаецца, гэта вельмі сімвалічна. У падрыхтаваныя камунальнікамі лункі жанчыны апускалі саджанцы і прыкопвалі іх зямлёй. Каб дрэўца прыжылося і яго не зламаў вецер, побач з кожнай бярозай актывісткі ставілі драўляныя апоры. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук заўсёды адгукаецца на ініцыятывы беларускага саюза жанчын і ўдзельнічае ва ўсіх акцыях. – Праз некалькі гадоў бярозы закрасуюць і ўпрыгожаць праспект,  – лічыць Ірына Эдуардаўна.  – Пасадка дрэў і добраўпарадкаванне горада і іншых населеных пунктаў сталі добрай традыцыяй нашага краю. Алена ЮРКОЙЦЬ Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Администратор сайта Фото:  Алена Юркойць